BE RU EN

Лукашысты зладзілі хапун у Мазыры

  • 22.03.2023, 11:06

Пасля ператрусаў людзі не выходзяць на сувязь.

Гомельскія праваабаронцы паведамляюць аб "зачыстках" у Мазыры, якія праводзілі ўчора сілавікі.

У некаторых мясцовых, раней ужо рэпрэсаваных паводле адміністрацыйных артыкулаў 19.11 КоАП Беларусі, прайшлі ператрусы.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у спісе для адпрацоўкі ў сілавікоў не менш як 35 чалавек.

Так з учарашняга дня перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі Фёдар Чаранкоў, муж палітычнай зняволенай Крысціны Чаранковай і сын грамадскага актывіста Юрыя Чаранкова.

«Фёдар у ІЧУ, адміністрацыйная справа. Больш нічога не ведаю», - напісаў бацька.

Апошнія навіны