BE RU EN

У Літве затрымалі рэкордную кантрабанду цыгарэт з Беларусі

  • 21.03.2023, 17:03

Яе кошт ацанілі на чатыры мільёны еўраў.

У Літве затрымалі найбольшую за апошнія гады кантрабанду цыгарэт з Беларусі. Яе кошт ацанілі на суму блізу 4 мільёнаў еўраў.

Як паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба, па дакументах у грузавіку з Беларусі везлі 17 тон торфу. Аднак пасля рэнтгенаўскага агляду аўтамабіля высветлілася, што задэклараваны груз быў усяго толькі прыкрыццём для буйной кантрабанды. Яе падлікам літоўскія мытнікі займаліся некалькі дзён, і гэтая праца яшчэ не скончаная.

Абодва чалавекі, якія ехалі на грузавіку, арыштаваныя. Гэта грамадзяне Беларусі і Украіны. Праводзіцца расследаванне.

Дагэтуль найбуйнейшая партыя кантрабандных цыгарэт з Беларусі, затрыманая сёлета ў Літве, каштавала амаль 2,6 млн еўра.

Апошнія навіны