BE RU EN

Палкоўнік УСУ: Час панавання расейцаў у Крыме падыходзіць да фіналу

  • 21.03.2023, 16:49

Ёсць кепскія навіны для расейскіх акупантаў.

Палкоўнік УСУ Уладзіслаў Селязнёў перакананы, што найбліжэйшым часам Украіна зможа правесці паспяховае контрнаступленне, што дасць магчымасць вызваліць акупаваны Крым.

Такое меркаванне ён выказаў у эфіры тэлеканала «Эспрэса».

«У мяне дрэнныя навіны для пуцінскіх акупантаў, якія пакуль яшчэ валадараць на тэрыторыі часова акупаванага Крыму. Іх панаванне ў Крыме падыходзіць да фіналу і будзе спыненае паспяховым контрнаступленнем Узброеных Сіл Украіны. Бо тое, што адбылося гэтай ноччу ў Джанкоі, з'яўляецца сведчаннем таго, што Украіна мае рэсурсы для таго, каб наносіць кропкавыя ўдары па базах рашыстаў у Крыме», - растлумачыў Селязнёў.

Палкоўнік УСУ адзначыў, што Джанкой з'яўляецца ключавым транспартным вузлом для расейскага войска.

«Джанкой з'яўляецца ключавым чыгуначным вузлом для лагістыкі расейскага войска. Менавіта праз Джанкой праходзяць усе дарогі ў Крыме. Таму расейцы актыўна выкарыстоўваюць гэты горад для таго, каб перапраўляць тэхніку для вайны супраць Украіны. Таксама на тэрыторыі Джанкоя знаходзіцца магутны лагістычны хаб», - дадаў ён.

Апошнія навіны