BE RU EN

Блогер Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў ШІЗА

  • 21.03.2023, 16:22

Палітвязень лязом парэзаў сабе руку і шыю.

Блогер Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў штрафным ізалятары, а не ў медсанчасці.

Як стала вядома «Свабодзе», Ігар нібыта адмовіўся «займацца прыборкай памяшкання», а яго прыстрашылі, што змесцяць у ШІЗА. Лосік у адказ дэманстратыўна ў прысутнасці іншых асуджаных лязом парэзаў сабе руку і шыю.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, інцыдэнт адбыўся 15 сакавіка ў наваполацкай калоніі. Паводле версіі адміністрацыі калоніі, якая стала вядома СМІ, на шыі Ігара Лосіка цяпер невялікая драпіна, рука таксама пашкоджаная нязначна, яе перавязалі.

Апошнія навіны