BE RU EN

У Расеі ўзяліся за Меладзэ

  • 21.03.2023, 15:54

Артыста патрабуюць абвясціць «замежным агентам».

Расейскія СМІ масава напісалі аб тым, што расейскі спявак Валерый Меладзэ, які падтрымаў Украіну, «фінансуе Узброеныя сілы Украіны».

Пра гэта напісаў Тэлеграм-канал «Шоў бізнэс». «Валерый Меладзэ адразу ж пасля продажу камяніцы патрапіў пад следства. Паліцыя адпрацоўвае версію фінансавання Меладзэ УСУ», - паведамляюць яны.

Акрамя таго, выданне адзначыла, што спявак Меладзэ выступае зараз толькі на прыватных мерапрыемствах, запытваючы за гадзіну 3 млн рублёў (40 тысяч даляраў ЗША). «Знятыя на яго канцэртах відэа і фота просяць не публікаваць у сацсетках», - пішуць медыя РФ.

Акрамя таго, расейскага спевака Валерыя Меладзэ хочуць прызнаць «замежным агентам» з-за таго, што нядаўна ён сказаў «Героям слава» на карпаратыве ў Дубаі.

Як паведамляе Telegram-канал SHOT, заяву на імя генпракурора з просьбай унесці спевака ў спіс замежных агентаў падаў Кіраўнік Федэральнага праекта ў бяспецы і барацьбе з карупцыяй Віталь Барадзін.

Адзначаецца, што раней занясенне Меладзэ ў спіс «замежных агентаў» ужо абмяркоўвалася ў Мінюсце, аднак тады пастанова не была прынятая.

«Цяпер жа Меладзэ ўсё ж павінен патрапіць у той самы спіс, бо ягоная кандыдатура ў Мінюсце не раз абмяркоўвалася», - паведамляюць СМІ.

Апошнія навіны