BE RU EN

Лукашэнка сабраў карнікаў праз страляніну па спецвайскоўцах КДБ у Гародні

  • 21.03.2023, 10:45

Дыктатар занэрваваўся праз "вонкавыя і ўнутраныя пагрозы".

Аляксандр Лукашэнка сёння зноў сабраў карнікаў. Як паведаміла ягоная прэсавая служба, на нарадзе будуць абмяркоўвацца «вонкавыя і ўнутраныя пагрозы».

На нараду запрошанае кіраўніцтва органаў пракуратуры Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, КДБ, МУС, Мінабароны, МНС, Памежнага камітэта, ДМК, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, судоў агульнай юрысдыкцыі, кіраўнікі рэгіёнаў. Акцыя анансавалася ў лютым.

«Гаворка пойдзе і пра адну нядаўнюю гучную аперацыю спецыяльных службаў», — гаворыцца ў паведамленні прэсавай службы.

Як паведамляў сайт Charter97.org, у канцы мінулага тыдня супрацоўнікаў падраздзялення «Альфа» КДБ закідалі гранатамі і абстралялі з аўтамата ў Гародні. Прапагандысты заявілі аб нібыта "ліквідацыі замежнага грамадзяніна" падчас страляніны.

Апошнія навіны