BE RU EN

Украіна атрымала ад Нарвегіі восем танкаў Leopard

  • 20.03.2023, 19:05

Таксама Осла вылучае дадатковыя сродкі для набыцця боепрыпасаў і запасных частак.

Украіна ўжо атрымала восем танкаў Leopard 2 ад Нарвегіі.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Twitter Узброеных сілаў Нарвегіі.

«26 студзеня гэтага года было абвешчана, што Нарвегія зробіць свой унёсак у міжнародную бязвыплатную перадачу танкаў Украіне. Неўзабаве пасля гэтага было пастаноўлена, што Нарвегія ахвяруе восем танкаў тыпу Leopard 2 і чатыры машыны падтрымкі», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што танкі ўжо былі перададзеныя Украіне, а цяпер ідзе навучанне асабовага складу ў Польшчы пад эгідай ЕЗ.

Таксама Нарвегія вылучае дадатковыя сродкі для набыцця боепрыпасаў і запасных частак.

Апошнія навіны