BE RU EN

У Польшчы анансавалі новыя арышты паводле справы аб расейскай шпіёнскай сетцы

  • 20.03.2023, 17:22

Паводле справы сабраная велізарная колькасць довадаў.

Спецслужбы Польшчы могуць правесці новыя арышты паводле справы аб расейскай шпіёнскай сетцы. Такую магчымасць дапусціў у інтэрв'ю PAP дзяржсакратар канцылярыі прэм'ер-міністра Станіслаў Жарын.

«Мы не выключаем, што спатрэбяцца далейшыя арышты, бо разумеем, што довады паводле гэтай справы вялікія, яны яшчэ аналізуюцца, і мы ўбачым, да чаго прыйдуць службы пры расследаванні гэтай справы», - сказаў ён.

Як раней пісаў сайт Charter97.org, польскія спецслужбы затрымалі 9 чалавек, якіх падазраюць у супрацоўніцтве з расейскімі спецслужбамі. Беларускі бок сцвярджае, што сярод затрыманых тры беларусы, і палякі «схапілі выпадковых людзей». Адзін з гэтых трох звязаны з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Апошнія навіны