BE RU EN

У Санкт-Пецярбургу адбыўся буйны пажар на складзе

  • 20.03.2023, 14:06

Агонь распаўсюдзіўся на 250 кв. м

У расейскім Санкт-Пецярбургу гараць складскія памяшканні, паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на прэс-службу МНС РФ Ленінградскай вобласці.

На фота і відэа з месца падзей бачны слуп дыму і адкрытае полымя. Паведамленняў аб ахвярах і пацярпелых на гэты момант няма.

Паводле інфармацыі МНС, загарэўся адміністрацыйны будынак, агонь распаўсюдзіўся на 250 кв. м. На месцы здарэння працуюць 20 чалавек і 5 адзінак тэхнікі.

Апошнія навіны