BE RU EN

У Менску прадаюць недабудаваны катэдж за $3,65 мільёна

  • 20.03.2023, 12:12

Гэта самая дарагая жылая нерухомасць у сталіцы.

У Менску за $3,65 млн прадаюць недабудаваны дом каля Цнянскага вадасховішча. Трохпавярховы катэдж без унутранага аздаблення на 25 сотках пусткі - гэта самая дарагая жылая нерухомасць у Менску, піша рэсурс Domovita.by, на сайце якога размешчаная аб'ява аб продажы дома.

Прадае недабудаваны дом агенцтва нерухомасці «Алькор». У апісанні гаворыцца, што дом знаходзіцца на закрытай тэрыторыі з КПП, аховай і відэаназіраннем, дзе размешчана ўсяго 20 катэджаў. У гэтым пасёлку таксама ёсць закрытая альтанка з кухняй, зона барбекю, штучны вадаём і тэнісныя корты.

Апошнія навіны