BE RU EN

У расейскай Дзярждуме заявілі аб прэтэнзіях да Лукашэнкі

  • 20.03.2023, 11:48

Ад дыктатара патрабуюць поўнай лаяльнасці.

У эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва» першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін выказаў прэтэнзіі да Лукашэнкі.

«У нас па вызначэнні з Беларуссю найбольш блізкія стасункі. Трэба адзначыць, што яны звязаны не толькі з агульным поглядам на тое, што адбываецца ва Украіне, тут у нас могуць быць разыходжанні. Паколькі асабіста Лукашэнка дагэтуль ні разу не заяўляў аб прызнанні, скажам, Крыма ў складзе Расейскай Федэрацыі, ужо не кажучы аб прызнанні новых суб'ектаў Расеі», - заявіў Затулін.

Ён нагадаў, што аб прызнанні гэтых рэгіёнаў расейскімі заявіў кіраўнік Сірыі Башар Асад, а Лукашэнка - не.

«Пры гэтым усім жа зразумела, што пасля выбараў 2020 года Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка абапіраецца толькі на падтрымку Расеі. Ён ізноў названы апошнім дыктатарам Еўропы. Праўда, зараз Пуцін - яшчэ больш адыёзная для мас-медыя на Захадзе асоба», - дадаў расейскі дэпутат.

Адзначым, што нягледзячы на тое, што Лукашэнка дэ-юрэ не прызнае Крым і акупаваныя тэрыторыі, дэ-факта з гэтымі тэрыторыямі ідзе шчыльны гандаль.

Апошнія навіны