BE RU EN

Стала вядома, у чым абвінавачваюць затрыманага памочніка Мясніковіча

  • 20.03.2023, 11:33

Дзмітрый Шадко знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Як стала вядома Еўрарадыё, былога намесніка міністра сувязі і памочніка Мясніковіча Дзмітрыя Шадко абвінавачваюць у тэрарызме (артыкул 289 КК). Яму можа пагражаць да 20 гадоў турмы.

Раней паведамлялася, што 10 сакавіка Шадко не прыйшоў на важную нараду ў Маскве і не адказваў на званкі. Яго кватэру ўзламалі, але слядоў чагосьці крымінальнага паліцыя там не знайшла. Пасля стала вядома, што яго затрымалі і прывезлі ў СІЗА КДБ.

Высветлілася, што ён знаёмы з беларусамі, якіх затрымалі ў справе дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах.

Апошнія навіны