BE RU EN

У акупаваным Сімферопалі падарвалі газаправод

  • 20.03.2023, 11:04

На месцы выбуху засталася 70-сантыметровая варонка.

У акупаваным Расеяй Сімферопалі паспрабавалі падарваць газаправод.

Як паведамляе расейскі Telegram-канал Mash, невялікія пашкоджанні атрымала труба, на месцы засталася 70-сантыметровая варонка.

«Папярэдне, ля трубаправода заклалі ўзрыўчатку магутнасцю 200 грамаў трацілу. Ніхто не пацярпеў, газазабеспячэнне не спынялася», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны