BE RU EN

У Менску легкавы аўтамабіль рэзнуўся ў маршрутку

  • 20.03.2023, 10:18

Чацвёра пасажыраў дастаўленыя ў лякарню.

Сёння раніцай у Менску на вуліцы Малініна адбылася аварыя з удзелам маршруткі.

Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, кіроўца Volkswagen пры выездзе з дваровай тэрыторыі не саступіла дарогу маршрутнаму мікрааўтобусу. Транспартныя сродкі сутыкнуліся.

Чацвярых пасажыраў маршруткі даставілі ў лякарню для абследавання. Кіроўца Volkswagen ад шпіталізацыі адмовілася.

Апошнія навіны