BE RU EN

Украінка сарвала пастановачную сустрэчу Пуціна ў Марыюпалі

  • 20.03.2023, 12:51

Нязручная праўда патрапіла на відэа.

Пуцін пад покрывам ночы здзейсніў візіт у разбураны расейцамі Марыюпаль.

На відэа размовы Пуціна з нібыта жыхарамі Марыюпаля на 19-й секундзе чутны крык жанчыны: «Гэта ўсё няпраўда! Гэта напаказ!».

Расейскія прапагандысты з ТАСС, якія таксама здымалі размову Пуціна і нібыта мясцовых жыхароў, момант з крыкам выразалі.

На расейскую тэлевізію гэтыя кадры таксама не патрапілі.

Раней сайт Charter97.org пісаў, што Пуцін у Марыюпалі сустрэўся з сям'ёй марадзёраў.

Апошнія навіны