BE RU EN

Палкоўнік УСУ: Лукашэнка ўжо без майткоў застаўся

  • 19.03.2023, 17:07

Беларускі дыктатар аддае на забеспячэнне расейскіх акупантаў апошняе.

Украінскі палкоўнік запасу Раман Світан заявіў, што яшчэ блізу 100 тысяч мабілізаваных расейцаў праз недахоп узбраенняў «боўтаюцца» па палігонах Расеі і Беларусі.

«Беларусы яшчэ неяк апошняе з сябе здымаюць. Там Лукашэнка ўжо без майткоў застаўся: вусы і ён. Усё аддаў расейцам: родным, каханым. Усё адціснуў і ўсё аддаў. Вось яны яшчэ неяк там даўкамплектоўваюцца - і ідуць: праз Валуйкі, дарэчы, гэтыя ж - і ідуць на луганскі кірунак», - распавёў ён у інтэрв'ю «Гордону».

Нягледзячы на намаганні РФ і Беларусі, забяспечыць астатнія 100 тысяч мабілізаваных усім неабходным не атрымліваецца, падкрэсліў экспэрт.

«Таму няма сэнсу ім і заклікаць [больш навабранцаў], гэта значыць, ставіць гэтую задачу па набору. Чаму яны, дарэчы, гэтага і не робяць: бо проста не мае абсалютна ніякага сэнсу. Таму што гэтую сотку, якая цяпер не ваюе, а проста боўтаецца па палігонах, - яе трэба карміць, яе трэба абмываць, трэба кантраляваць іх», - пералічыў Світан.

Апошнія навіны