BE RU EN

Фатографка з Беларусі зрабіла ўнікальныя здымкі палявання каршака на шпака

  • 19.03.2023, 12:34

Кадры знятыя з адлегласці шасці метраў у Драздах.

Беларуская фатографка Іна Субоціна, якая спецыялізуецца на здымках дзікіх птушак, зрабіла серыю ўнікальных здымкаў палявання ястраба на шпака.

Фатаграфіі зробленыя ў менскіх Драздах з адлегласці шэсць метраў. Трагедыя шпака і трыумф каршака. Фатаграфіі вельмі ўражваюць, піша smartpress.by.

Адзначым, што птушкі – адзін з асноўных відаў харчавання для ястрабаў. Дробныя каршакі палююць на птушак памерам з вераб'я: аўсянак, сініцаў, гарыхвостак. Ястрабы буйнейшыя сілкуюцца буйнейшай здабычай: фазанамі, рабчыкамі, вавёркамі, зайцамі і трусамі. Палююць яны ў светлы час дня.

Апошнія навіны