BE RU EN

Украінскія беспілотнікі падбілі батарэю расейскіх ЗРК «Тор»

  • 19.03.2023, 9:01

Дроны-камікадзэ RAM II па-майстэрску знішчылі два комплексы ворага.

Узброеныя сілы Украіны знішчылі два расейскія зенітныя ракетныя комплексы «Тор-М2». Ваенная тэхніка ворага была падбітая ўкраінскімі дронамі-камікадзэ RAM II.

Як расказаў палітык і валанцёр Сяргей Прытула ў сваім Telegram-канале, украінскія беспілотнікі падбілі варожыя сістэмы, якія якраз прызначаныя для барацьбы з такімі паветранымі цэлямі.

«Грашовыя сродкі, якія мы збіралі “Для помсты”, працуюць. Гэта з тых відэа, якія можна паказваць. Таму што бываюць яшчэ “плескачы”, але мы паняцця не маем, навошта расейцы паляць там, дзе не трэба», – паведаміў валанцёр.

На апублікаваных кадрах прадэманстраваны момант выяўлення расейскіх сістэмаў і непасрэдна наступствы нападу на гэтыя комплексы.

Адзначым, беспілотнік RAM II прызначаны для знішчэння танкаў, БТР, БМП, РСЗА і ракетных комплексаў. Баявая частка дрона абсталяваная 3 кг выбухоўкі.

Пры гэтым БПЛА дазваляе выкарыстоўваць розныя віды боепрыпасаў, у тым ліку кумулятыўныя (для прабіцця брані) і фугасныя (для паразы жывой сілы ворага).

Перадавыя распрацоўкі, якімі абсталяваны дрон, даюць яму магчымасць паспяхова супрацьстаяць сродкам радыёэлектроннай барацьбы і далятаць да паказаных цэляў.

Апошнія навіны