BE RU EN

Якія кірункі для адпачынку даступныя беларусам гэтай вясной

  • 18.03.2023, 18:36

Шэсць ідэальных варыянтаў.

За ўвесь 2022 год Белгідрамет налічыў у Беларусі толькі 20-35 ясных дзён. Не вельмі прыемная статыстыка. Гэтую сітуацыю можна выправіць адпачынкам ля мора.

Журналісты tochka.by паглядзелі, якія туры прапануюць аператары і куды можна паляцець з Менска, калі арганізаваць свой адпачынак самому.

Куба

Знайсці гэты кірунак сярод прапаноў тураператараў не так проста.

Спецыялісты прапануюць паляцець на Кубу ўдваіх за $2370 (Br6680) і адпачыць там на працягу сямі начэй.

За гэтыя грошы ў Ваша распараджэнне трапіць пяцізоркавы гатэль. Але ляцець давядзецца з Масквы. З іншага боку, якая розніца, калі на Кубе цяпер вышэй +30°.

Дарэчы, у лістападзе цана кубінскага адпачынку была іншай: турыстычная кампанія прапаноўвала паляцець на 11 дзён за Br7848 на аднаго чалавека. Былі варыянты і з адпачынкам за Br4500, але іх хутка разабралі.

Як тады, так і цяпер візы беларусам у гэтым кірунку не патрэбныя, калі яны бытуюць у краіне не больш за 30 дзён.

Надвор'е ў сакавіку тут выдатнае: гэта "сухі" сезон, а слупок тэрмометра дасягае +20° +30° у залежнасці ад часткі Кубы.

Шры-Ланка

Атрымаць візу ў Шры-Ланку дастаткова проста.

Дазвол на ўезд можна атрымаць на сайце дэпартамента іміграцыі і эміграцыі Шры-Ланкі. Пры гэтым трэба заплаціць збор $20 (Br56,4) на 30 дзён з двухразовым уездам.

Пяцізоркавы гатэль на канец сакавіка і восем начэй каштавацьме $2800 (Br7900) на дваіх. Пры гэтым адпачынак гасцям арганізуюць паводле праграмы "ўсё ўключана".

У сакавіку на Шры-Ланцы зазвычай тры-шэсць дажджлівых дзён, дзённая тэмпература ўзнімаецца вышэй за +30 °.

Вылятаць у гэтым кірунку прапануюць з Масквы.

Індыя

Чатырохзоркавы гатэль на Гоа каштавацьме двум падарожнікам €3100 (Br9300). Вылет плануецца ў сярэдзіне сакавіка з Масквы, адпачыць можна сем начэй.

Усе каранавірусныя абмежаванні для турыстаў Індыя зняла, аднак не варта забывацца на візу. Яе можна атрымаць у электронным выглядзе і самастойна. Праўда, давядзецца аплаціць невялікі збор - $25 (Br70,5).

Тайланд

Паляцець удваіх у цёплы Пхукет можна за Br11891, сем дзён і начэй у гэты час года пройдуць вельмі выгодна: на курорце ў сакавіку вышэй +30° удзень і +23° ўночы. Вада «лагодная» - +29°.

Гатэль будзе знаходзіцца дастаткова далёка ад пляжу - за дзевяць кіламэтраў, на тэрыторыі размяшчаецца вялікі басейн.

У праграму адпачынку ўключаны толькі сняданкі, аб астатнім ядзенні давядзецца паклапаціцца самастойна.

Цана гэтага кірунку практычна не мяняецца з лістапада 2022-га, калі попыт на адпачынак з магчымасцю сустрэць Новы год у Тайландзе меўся сфармавацца павышаным.

Аднак што тады, што цяпер палёт у Тайланд наўрад каштавацьме Вам ніжэй за Br10 000. У снежні за магчымасць адпачыць у "чатырох зорках" давялося б аддаць Br12000.

Вылет з Менска.

Егіпет

Размясціцца на першай берагавой лініі ў гатэлі з пяццю зоркамі можна за Br3725. Прапанова для дваіх змяшчае праграму All inclusive і адпачынак даўжынёй сем начэй на курорце Макадзі-Бэй, за 25 км ад Хургады.

Мора ад гатэля – тры крокі, што вельмі добра, бо ў Егіпце ў сакавіку дастаткова цёпла: удзень тэмпература паветра можа быць ад +22° да +34°.

Хоць надвор'е і можа паднесці дрэнны падарунак у выглядзе моцнага ветру, які не дасць ні асмужыцца, ні скупануцца.

Дарэчы, бухту Макадзі-Бэй уважаюць за самы абаронены ад ветру курорт у Хургадзе.

ААЭ

У Шарджы ў чатырохзоркавы атэль ахвочыя засяліць дваіх за Br3925. Праграма - толькі сняданкі, што вельмі характэрна для Эміратаў.

Пакой можна зарэзэрваваць з відам на Персідскую затоку, а да грамадскага пляжу давядзецца ісці не больш за 10 хвілін. Прынамсі, так абяцаюць тураператары.

У сакавіку ў ААЭ абяцаюць амаль столькі ж сонечных дзён, колькі бывае пагодных у Беларусі за цэлы год. Дажджы ў гэты час у Эміратах сустракаюцца рэдка: адзін раз за 31 дзень.

Паветра выграваецца да +24° +30°, а вада да +25°, што можа быць цалкам выгодна для купання.

Апошнія навіны