BE RU EN

У Варшаве пройдзе з'езд беларусаў-каталікоў замежжа

  • 16.03.2023, 22:10

Ён прызначаны на 15 красавіка.

У Варшаве пройдзе з'езд беларусаў-каталікоў, якія вучацца і жывуць за мяжой, і жадаюць маліцца па-беларуску. Ён прызначаны на 15 красавіка і пройдзе пры парафіі святога Аляксандра (пляц Трох Крыжоў), паведамляе catholic.by.

Адзначаецца, што сустрэчу арганізуюць прадстаўнікі беларускіх каталіцкіх суполак у Польшчы. Яны збіраюцца на малітвы на роднай мове ў Варшаве, Гданьску, Беластоку, Любліне, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве, Познані. Мэтай іх сустрэчы будзе знаёмства, абмеркаванне развіцця беларускіх суполак за межамі радзімы і абмен досведам стварэння такой суполкі.

"Для кагосьці гэта будзе месца пошуку аднадумцаў, а для кагосьці - крок, каб пачаць маліцца па-беларуску", - кажуць арганізатары.

Апошнія навіны