BE RU EN

Кіраўнік Пентагона раскрыў вынікі «Рамштайн-10»

  • 15.03.2023, 21:43

Танкі ад Швецыі і не толькі.

Падчас чарговай сустрэчы ў фармаце «Рамштайн» краіны-супольніцы Украіны дамовіліся аб выдачы ёй новай тэхнікі. УСУ атрымаюць танкі ад Швэцыі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка Пентагона Лойда Осціна падчас брыфінгу.

«Швэцыя прадаставіць Украіне 10 танкаў, Нарвэгія разам з ЗША перададуць новыя NASAMS (сістэмы СПА – рэд.), Нідэрланды таксама ініцыююць новыя кантракты, каб новыя ўзбраенні паступалі ва Украіну», – распавёў міністр абароны.

Пры гэтым ён дадаў, што абавязацельствы забяспечыць пэўныя абаронныя патрэбы Украіна ўзяла на сябе Славенія.

Апошнія навіны