BE RU EN

«Такое пачуццё, што артыстаў набіралі каля Менскага метро»

  • 15.03.2023, 15:35

Спіс артыстаў на фэсце «Viva Braslav 2023» выклікаў скандал.

Спіс музыкаў, якія выступяць на юбілейным фэсце «Viva Braslav 2023», выклікаў скандал у сацсетках.

Людзі чакалі гучных імёнаў, а VIP-квіткі прадавалі па 300 рублёў. У апублікаваным лайн-апе імпрэзы, якая адбудзецца 28-29 ліпеня, далёка не самыя вядомыя артысты. Сярод іх рэпер Бакей, поп-рок гурт «Saypink!», спявачка Проста Лера.

Сайт Charter97.org паглядзеў, як беларусы адрэагавалі на малавядомых музыкаў:

«Гэта проста нейкая дзічына».

«Хто набудзе мой квіток?»

«Такое пачуццё, што артыстаў набіралі каля Менскага метро».

«Блазны, якія зажэрліся і хапнулі грошай, паклікалі капейкавых ноўнэймаў. Сядзяць задаволеныя, а людзі «з’ядуць» праз адсутнасць аналагаў імпрэзы».

«Проста купка клоунаў», - пішуць беларусы ў Instagram-акаўнце фэсту.

Апошнія навіны