BE RU EN

У Беларусі раптоўна змянілася надвор'е

  • 15.03.2023, 10:38

«Здзівіліся» 22 метэастанцыі.

На 22 метэастанцыях краіны ўдзень 14 сакавіка ўстаноўлены тэмпературныя рэкорды. Пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

Цяплей за ўсё было ў Берасці - 17°C. Ранейшы лакальны рэкорд тут складаў 16,1°С градуса (зафіксаваны ў 2011 годзе).

У пяцёрку самых цёплых месцаў з абноўленымі тэмпературнымі экстрэмумамі ўвайшлі таксама Ганцавічы - 16,6°С (было 14,6°С), Высокае - 16,4°С (15,6°С), Пружаны - 16,3°С. 14,5°С і Пінск — 16,2°С (14,9°С). Папярэднія рэкорды належаць да 2011 года.

У Менску новы рэкорд быў большы за ранейшы на 0,6°С (12,3°С супраць 11,7°С у 2014 годзе).

Абсалютны максімум дня для ўсёй краіны выстаяў (17,7°С градуса ў Брагіне ў 2002 годзе).

15 сакавіка ў Беларусі на асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца, папярэджвае pogoda.by.

Апошнія навіны