BE RU EN

У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

  • 14.03.2023, 11:09

Сіноптыкі папярэджваюць аб узмацненні ветру.

Аранжавы ўзровень небяспекі праз узмацненне ветру абвясцілі беларускія сіноптыкі на аўторак.

«14 сакавіка (аўторак) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і ў Менску чакаецца ўзмацненне паўднёвага ветру парывамі да 15-20 м/с», - гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета. Паводле шкалы Бофарта гэты паказчык толькі крыху не дацягвае да паказчыка «шторм».

Сёння надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і паступленне цёплай паветранай масы з Заходняй Еўропы.

Воблачна з прасвятленнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, на паўночным усходзе Беларусі з мокрым снегам. Удзень на поўначы краіны чакаюцца невялікія дажджы. Раніцай месцамі будзе згушчацца слабы туман. На асобных адцінках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы -1..+5°С, максімальная ўдзень +6..+12°С, у паўднёвай палове краіны +13..+17°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.

Апошнія навіны