BE RU EN

Дзярждэп ЗША распавёў, навошта Лукашэнка паехаў у Іран

  • 14.03.2023, 14:19

Дыктатар прадаўжае прадаваць беларускі суверэнітэт.

Лукашэнка адправіўся з візітам у Тэгеран у інтарэсах Крамля, для таго, каб умацаваць сувязь Расеі і Ірана.

Пра гэта ў панядзелак, 13 сакавіка, заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс падчас відэабрыфінгу.

«Што тычыцца візіту Лукашэнкі ў Іран, то мы разглядаем гэта як яшчэ большае паглыбленне стасункаў паміж Іранам і Расеяй», - падкрэсліў Прайс.

Са слоў прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША, вайсковыя сувязі Масквы і Тэгерана ўжо даўно выклікаюць занепакоенасць у Вашынгтоне. Лукашэнка ж можа ўзяць на сябе ролю пасярэдніка паміж гэтымі дзяржавамі.

Таксама Прайс указаў на тое, што рост сувязяў паміж Менскам і Крамлём можа гаварыць аб тым, што Лукашэнка гатовы ўступіць суверэнітэт уласнай дзяржавы Расеі.

Раней у інтэрв'ю сайту Charter97.org беларускі палітолаг Зміцер Балкунец выказаў меркаванне, што візіт Лукашэнкі ў Іран нагадвае ваяж кірмашовага гандляра.

Апошнія навіны