BE RU EN

Украінская тэнісістка адмовілася выходзіць на корт з ябацькай Сабаленкай

  • 13.03.2023, 9:47

Беларуска дагэтуль не асудзіла вайну.

Украінская тэнісістка Леся Цурэнка адмовілася выходзіць на корт супраць другой ракеткі свету, беларускі Арыны Сабаленкі ў матчы трэцяга круга турніру WTA 1000 у Індыян-Уэлсе (ЗША).

За некалькі хвілін да пачатку сустрэчы ўкраінка адмовілася гуляць «з асабістых прычынаў». Пакуль невядома, ці звязаная адмова Цурэнкі з нежаданнем гуляць менавіта супраць тэнісісткі з Беларусі.

Адзначым, Арына Сабаленка дагэтуль не асудзіла вайну супраць Украіны. Таксама беларуская тэнісістка актыўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.

Апошнія навіны