BE RU EN

Расейца затрымалі ў Беларусі пасля выказванняў у падтрымку Украіны

  • 12.03.2023, 21:25

На грамадзяніна РФ данёс дальнабойшчык-правакатар з Мазыра Юры Комар.

Расейца, які жыве ў Лагойску, затрымалі пасля размовы ў чат-рулетцы з дальнабойшчыкам-правакатарам з Мазыра Юрыем Комарам.

У чат-рулетцы ён вітае Комара словамі «Слава Украіне», кажа, што падтрымлівае Украіну «ўсімі рукамі і нагамі, і целам, і душой» і негатыўна выказваецца пра Пуціна і Лукашэнку.

Аўтары канала сцвярджаюць, што мужчынам ужо цікавіліся органы дэпартамента міграцыі і пасля пакарання ён будзе дэпартаваны. Імя мужчыны не называецца.

Апошнія навіны