BE RU EN

Як выглядаюць здзічэлыя каровы, што жывуць у Чарнобыльскай зоне

  • 9.02.2023, 21:49

Зусім як зубры.

Паблізу Чарнобыля на ўкраінскім Палессі жыве статак кароў, якія здзічэлі пасля смерці гаспадароў, што жылі нелегальна. Яны пасвяцца на волі, не даюць у крыўду цялят і нават не маюць патрэбы ў даенні. Аб вольных і незалежных каровах расказалі ў Чарнобыльскім радыяцыйна-экалагічным біясфэрным запаведніку, чые супрацоўнікі назіраюць за жыццём статка.

Каровы распаўсюджанай на Палессі ўкраінскай чорна-пярэстай малочнай пароды належалі дзвюм сем'ям нелегальных насельнікаў, якія пасяліліся ў Чарнобылі і вёсцы Лубянцы недалёка ад ЧАЭС. У 2016 годзе іхнія гаспадары памерлі, статак пачаў жыць на волі і пакрысе здзічэў. На пачатак вайны ён разросся да 20 галоў.

Каровы навучыліся выжываць без людзей, бо іх продкі - выхадцы з дзікай прыроды. Праз пэўны час жывёліны здзічэлі настолькі, што пры з'яўленні чалавека або аўтамабіля пачалі імкліва ўцякаць у найбліжэйшыя зараснікі.

Без гаспадароў і пастуха ім жывецца зусім няблага, сцвярджаюць супрацоўнікі запаведніка - гэта пацвярджаюць маніторынг навукоўцаў і здымкі з фатапастак.

На тэрыторыі зоны адчужэння нямала закінутых будынкаў, куды каровы заходзяць для абароны ад ветру, дажджу і снегу. Пражытак яны знаходзяць сабе самі, балазе, корму на тэрыторыі запаведніка досыць: нават узімку, калі выпадае снег, жывёліны выкопваюць сухую траву капытамі. Да таго ж каровы не маюць патрэбы даіцца, адрозна ад свойскіх цыкл іх лактацыі нармалізуецца і прыперкаваны да нараджэння цялят.

- З канца 2018 года за унікальнымі жыхарамі зоны назіраюць спецыялісты запаведніка. Іхняя выснова: каровы здаровыя, здольныя абараняць сябе і сваіх цялят, - сцвярджаюць супрацоўнікі.

Апошнія навіны