BE RU EN

Амэрыканка напісала дэтэктыў пра Беларусь

  • 9.02.2023, 21:05

У кнізе дзеянне адбываецца ў Менску ў 1990 годзе.

Амэрыканская пісьменніца Кэтлін Кент напісала дэтэктыў "Чорны Воўк". У кнізе расказваецца пра шпіёнку СІА, а дзеянне адбываецца ў Менску ў 1990 годзе, піша belmir.by. Кнігу пачнуць прадаваць 14 лютага.

Паводле сюжэту агентка СІА пад сховай Мэлвіна Данліві прыязджае ў 1990 годзе ў Менск. Яна мае спыніць выцек ядзернай зброі з СССР, які раскідаецца, на Сярэдні Усход.

Раптам на вуліцах Менска пачынаюць знікаць жанчыны. Выяўляецца, у месце дзейнічае маньяк, якога назвалі Свіслацкім душыцелем.

Сама ж Данліві трапляе ў поле зроку кіраўніка КДБ на мянушку "Чорны Воўк".

Кэтлін Кент кажа, што падчас напісання дэтэктыва яна абапіралася на свае ўспаміны з часоў працы ў Беларусі і Казахстане на пачатку 1990-х. Тады яна прыязджала ў якасці цывільнага выканаўцы для Міністэрства абароны ЗША.

Апошнія навіны