BE RU EN

Андрэй Піянткоўскі: Пуцін возьме Лукашэнку за горла і прыкончыць

  • 9.02.2023, 18:51

Расейскі палітолаг расказаў пра магчымы лёс беларускага дыктатара.

Расейскі публіцыст Андрэй Піянткоўскі мяркуе, што перад канцом свайго рэжыму Пуцін знішчыць Лукашэнку. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю расейскаму праваабаронцу і блогеру Марку Фейгіну.

«Мне здаецца, што калі пачнецца роспач, у момант, калі ўсё будзе разбурацца, Пуцін можа забіць яго. “Ах, прападзі ўсё пропадам. Колькі ён у мяне выпіў крыві”.

І ён возьме яго за горла. “Усё, мне ўжо лава падсудных, Гаага, Марыюпаль – не важна. Я цябе даканаю тут”.

Вось такое магчымае развіццё беларуска-расейскіх стасункаў.

Калі б я быў Пуціным, я прыкончыў бы Лукашэнку», – расказаў Андрэй Піянткоўскі.

Апошнія навіны