BE RU EN

CNN: Пара куфляў піва ці келіхаў віна за дзень могуць зменшыць рызыку развіцця дэменцыі

  • 9.02.2023, 18:28

Навукоўцы прасачылі за здароўем чатырох мільёнаў чалавек.

Паўднёвакарэйскія навукоўцы восем гадоў сачылі за здароўем чатырох мільёнаў жыхароў краіны і прыйшлі да высновы, што штодзённае, але невялікае ўжыванне алкаголю звязанае з меншай рызыкай развіцця дэменцыі, піша CNN.

У тых, хто выпіваў на дзень адзін куфаль піва (0,33 літра) або келіх віна, рызыка развіцця дэменцыі была на 21% ніжэйшая, чым у тых, хто не п'е. У тых, хто піў удвая больш – на 17% ніжэйшая. У тых, хто ўжываў тры і больш порцыі напояў – на 8% вышэй.

Навукоўцы мяркуюць: рэч у тым, што алкаголь у малой і сярэдняй колькасці змяншае запаленне ў мозгу і згушчае кроў, дапамагаючы ёй лепш цыркуляваць.

Апошнія навіны