BE RU EN

Беларускія памежнікі заявілі, што нібыта збілі ўкраінскі дрон

  • 9.02.2023, 15:30

І апублікавалі фота.

Беларускія памежнікі нібыта збілі ўкраінскі беспілотнік, паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.

Інцыдэнт, як запэўнівае беларускі бок, адбыўся паблізу ад дзяржаўнай мяжы ў Столінскім раёне. Яго нібы збілі з радыёэлектроннай стрэльбы.

«Квадракоптар быў абсталяваны ўбудаванай відэакамерай. Змесціва карты памяці пацвярджае, што дрон запушчаны з тэрыторыі Украіны і ўжываўся для вядзення выведкі і здымкі тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Украінскі бок ніяк не каментуе гэты факт.

Апошнія навіны