BE RU EN

ГУР: У Расеі будзе бунт

  • 9.02.2023, 12:16

Усе сцэнары кладуцца на падрыхтаваную глебу.

У Расеі зменіцца рэжым у выніку бунту насельніцтва. І гэта будзе менавіта бунт, а не асэнсаваны пратэст, бо краіна-агрэсарка не мае грамадзянскай супольнасці.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Андрэй Юсаў у эфіры тэлемарафону.

«Усе сцэнары (кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна - рэд.) кладуцца на падрыхтаваную глебу. Гэта народ, які сотні гадоў жыў у рабстве, там інстытуцыйна няма ні дэмакратычных практык, ні досведу супраціву», - кажа Юсаў.

Ён адзначыў, што на нейкім этапе ў РФ цэны нафты дазволілі пракарміць насельніцтва, для многіх гэтага было дастаткова, а астатніх або выціснулі з краіны, або пасадзілі ў турмы.

«Але бунт усё адно будзе. Гэта пытанне часу... Калі б гэта была грамадзянская супольнасць, то гэта быў бы не бунт, а асэнсаваны пратэст, якім быў ва Украіне Майдан - з каштоўнасцямі, з канкрэтнымі патрабаваннямі і разуменнем для чаго. Паколькі грамадства там няма, гэта будзе не пратэст, а бунт, які ўрэшце так ці інакш скончыцца зменай рэжыму і перафарматаваннем у самой Расейскай Федэрацыі», - прагназуе Юсаў.

Апошнія навіны