BE RU EN

Брытанская выведка ўказала на слабае месца новага расейскага наступу

  • 9.02.2023, 11:59

Час абраны няўдала.

Са звестак брытанскай выведкі, надвор'е працягвае адыгрываць значную ролю падчас вайны Расеі супраць Украіны. У той час як зямля змерзла, у апошнія тыдні ўмовы перамяшчэння па перасечанай мясцовасці на ўсходзе, хутчэй за ўсё, практычна не змяніліся.

У справаздачы ведамства ў Twitter гаворыцца, што 8 лютага тэмпература паверхні была каля 0 градусаў Цэльсія.

Паводле прагнозаў, на наступным тыдні падвышэнне тэмпературы глебы і раставанне снегу, магчыма, пагоршаць умовы для перамяшчэння па ўсёй тэрыторыі Данбаса.

Як адзначылі ў выведцы, умовы перамяшчэння па перасечанай мясцовасці, магчыма, будуць горшымі, з вялікай колькасцю гразі, у сярэдзіне і канцы сакавіка.

Камандзіры з абодвух бакоў, хутчэй за ўсё, пастараюцца пазбягаць планавання буйных наступальных аперацый у гэты час, дадалі ў ведамстве.

«Аднак палітычныя ці аператыўныя магчымасці могуць пераважаць над гэтымі асцярогамі, як гэта прадэманстравала Расея, пачаўшы сваё ўварванне ў канцы лютага 2022 года», – гаворыцца ў справаздачы.

Апошнія навіны