BE RU EN

Каманда ЗША ў боксе не паедзе на чэмпіянат свету праз допуск спартоўцаў з Беларусі і РФ

  • 9.02.2023, 11:26

Расейцам і беларусам дазволілі выступаць пад сваімі сцягамі.

Каманда ЗША адмовілася ад удзелу ў мужчынскім і жаночым чэмпіянатах свету ў боксе, на якіх расейцам і беларусам дазволілі выступаць пад сваімі сцягамі, піша «Зеркало».

«Удзел у чэмпіянаце свету парушыць не толькі санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), пацверджаныя 2 лютага, але і прынцыпы сумленнай гульні і празрыстасці», - сказана ў заяве каманды.

Акрамя таго, на прыняцце пастановы каманды ЗША паўплывала «непразрыстае фінансаванне ўправы Міжнароднай асацыяцыі бокса (IBA), якую ўзначальвае расеец Умар Крамлёў, і залежнасць арганізацыі ад кампаній, якія знаходзяцца пад санкцыямі».

У кастрычніку 2022 года Міжнародная асацыяцыя бокса (IBA) паведаміла, што верне да ўдзелу ў спаборніцтвах спартоўцаў з Расеі і Беларусі, таму што захоўвае «палітычны нейтралітэт».

Наступны чэмпіянат свету ў боксе сярод жанчын пройдзе з 15 да 31 сакавіка ў Дэлі, а сярод мужчын - з 1 да 14 траўня ў Ташкенце.

Апошнія навіны