BE RU EN

На трыкатажнай фабрыцы ў Пінску ўспыхнуў пажар

  • 9.02.2023, 11:02

Прычына пажару высвятляецца.

Сёння ўночы ў МНС паступіла паведамленне аб пажары ў аднапавярховым жалезабетонным будынку галоўнага вытворчага корпуса на тэрыторыі ААТ «Палессе» ў Пінску.

У выніку пажару ў складскім памяшканні знішчаны 50 кг нітак у бабінах, закурана памяшканне. 1 950 кг нітак удалося захаваць.

Пацярпелых няма, праца прадпрыемства не парушаная. Прычына пажару высвятляецца.

«Палессе» - адное з самых буйных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі.

Апошнія навіны