BE RU EN

Супраць прапагандыста Азаронка арганізавалі дыверсію?

  • 9.02.2023, 10:53

Падчас выступу лукашыста выключылі электрычнасць.

Беларускі прапагандыст Рыгор Азаронак праводзіў сустрэчу ў Менскім дзяржкаледжы інавацыйных будаўнічых тэхналогій. У нейкі момант у будынку, выключылі электрычнасць.

Пра гэта паведамляе адна з праўладных газет. Электрычнасць знікла, калі лукашыст расказваў выдумкі аб падзеях 2020-га ў Беларусі. У выніку прапагандысту давялося размаўляць з прысутнымі без мікрафона.

Праз некаторы час святло зноў з'явілася. Якраз гаворка ішла пра эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Як раней пісаў сайт Charter97.org, Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускіх прапагандыстаў. У спіс трапілі Ігар Тур, Рыгор Азаронак, Аляксандр Шпакоўскі, а таксама гендырэктар СТВ Аляксандр Асяенка.

Апошнія навіны