BE RU EN

22-гадовы жыхар Сянна скраў таксоўку праз непадзеленае каханне

  • 8.02.2023, 21:03

Выкрадальніка затрымалі па гарачых слядах.

Стала вядома, што 22-гадовы жыхар Сянна скраў таксоўку праз непадзеленае каханне. Жыхара Сянна выпала затрымаць па гарачых слядах, паведамілі ў прэсавай службе МУС.

У міністэрстве расказалі, што 8 лютага раніцай у Менскае РУУС звярнуўся кіроўца таксі, які падвозіў з Менска ў вёску Ельніцу Менскага раёна пасажыра. У канцы выправы мужчына пачаў пагражаць нажом кіроўцу, а потым скраў ягоны аўтамабіль "Фольксваген". Адзначаецца, што вышукнікі Менскай вобласці здалелі высветліць маршрут руху выкрадальніка. Гэтую інфармацыю яны перадалі сваім калегам з Віцебскай вобласці, якія знайшлі пакінуты аўтамабіль, а затым затрымалі і ягонага выкрадальніка.

Як расказаў 22-гадовы жыхар Сянна, які скраў аўтамабіль, матывам ягонага ўчынку паслужыла непадзеленае каханне. Следчыя распачалі крымінальную справу за неправамернае авалоданне транспартным сродкам з пагрозай ужывання гвалту.

Апошнія навіны