BE RU EN

Тадэвуша Кандрусевіча рыхтуюць да аперацыі

  • 8.02.2023, 20:19

Вернікаў просяць маліцца за ягонае здароўе.

На сайце Chatolic.by з'явілася інфармацыя, што арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Менскага і Магілёўскага на пенсіі, найбліжэйшым часам чакае аперацыя.

Паводле афіцыйнага паведамлення Менска-Магілёўскай метраполіі, «у выніку медыцынскіх даследаванняў, якія ў прафілактычных мэтах прайшоў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, кансіліюм лекараў зрабіў выснову аб неабходнасці правядзення аперацыі. З гэтай мэтай найбліжэйшым часам арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у медыцынскім стацыянары пройдзе дадатковую дыягностыку, пасля чаго яму будзе зробленая аперацыя з наступным лячэннем і рэгабілітацыяй, якія могуць заняць пэўны час».

Пастаўлены Тадэвушу Кандрусевічу дыягназ не называецца.

Выказваецца надзея, што ў выніку лячэння арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч як мага хутчэй адновіцца, вернікаў просяць маліцца за ягонае здароўе.

Апошнія навіны