BE RU EN

Прэм'ер Брытаніі даручыў вывучыць пытанне паставак знішчальнікаў Украіне

  • 8.02.2023, 19:54

Вялікая Брытанія таксама мае намер прыняць на навучанне першых украінскіх пілотаў.

Брытанскі прэм'ер Рышы Сунак даручыў кіраўніку Мінабароны Бэну Уолесу вывучыць, якія знішчальнікі Лондан мог бы перадаць Кіеву, паведаміў журналістам прадстаўнік Даўнінг-стрыт. Ён адзначыў, што канчатковая пастанова яшчэ не прынятая, але Уолес «актыўна разглядае» пытанне, паведамляе Sky News.

Паводле словаў прадстаўніка канцылярыі брытанскага прэм'ера, гаворка ідзе пра доўгатэрміновую пастанову, а не пра дапамогу ў кароткатэрміновай перспектыве, «у якой цяпер больш за ўсё мае патрэбу Украіна». «Відавочна, іншыя краіны прадаўжаюць дыскусію пра пастаўкі ўласных знішчальнікаў, некаторыя з якіх больш падобныя на тыя, да якіх прывыклі ўкраінскія лётчыкі», – дадаў ён (цытата паводле Guardian).

Прадстаўнік Даўнінг-стрыт адзначыў, што Вялікая Брытанія спадзяецца гэтай вясной прыняць на навучанне першых украінскіх пілотаў.

Апошнія навіны