BE RU EN

Зяленскі сустрэўся з каралём Вялікай Брытаніі Чарльзам III

  • 8.02.2023, 18:47

Сустрэча прайшла ў Букінгемскім палацы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся ў Лондане з каралём Вялікай Брытаніі Чарльзам III, паведамляе BBC.

Сустрэча прайшла ў Букінгемскім палацы.

Як паведамілі ў Офісе прэзідэнта, Зяленскі павіншаваў караля Чарльза ІІІ з нядаўнім узыходжаннем на пасад і пажадаў міру і росквіту брытанскаму народу.

Кіраўнік украінскай дзяржавы таксама выказаў падзяку брытанцам і ўраду Ягонай Вялікасці і адзначыў, што Злучанае Каралеўства з'яўляецца адным з найбліжэйшых і найважнейшых хаўруснікаў Украіны.

Як пісаў сайт Charter97.org, пасля Лондана Зяленскі наведае Парыж.

Апошнія навіны