BE RU EN

Наступ на Данбасе: палкоўнік УСУ раскрыў падступную задуму Крамля

  • 8.02.2023, 15:25

Расея можа нанесці ўдар для адцягвання ўвагі.

Акупацыйныя войскі Расеі пачнуць свой наступ на Данбасе, аднак могуць нанесці адцягваючы ўдар на поўначы ці поўдні. У акупантаў шмат рэсурсаў і вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў у іх больш, чым ва УСУ. З канца лютага вораг будзе рыхтавацца і чакаць падыходнага надвор'я. Аб гэтым заявіў народны дэпутат, палкоўнік СБУ Раман Кастэнка.

У эфіры «Радыё Свабода» ён распавёў аб тым, што расейскія акупанты, у якіх шмат сіл і сродкаў, а боепрыпасаў больш, чым ва ўкраінскіх войскаў, новы наступ, магчыма, пачнуць на Данбасе.

Аднак, як мяркуе вайсковец, можа быць нанесены і ўдар на поўначы і поўдні, каб адцягнуць увагу і паспрабаваць заблытаць УСУ і расцягнуць войскі.

Са слоў нардэпа, пачынаючы з канца лютага акупанты будуць рыхтавацца да нападаў і чакаць падыходнага надвор'я.

«Пакажа вясновая кампанія, пачынаючы з канца лютага, яны будуць рыхтавацца і чакаць надвор'я. Расея можа зрабіць наступальную аперацыю па некалькіх кірунках для таго, каб украінскія вайскоўцы не зразумелі, дзе будзе асноўны ўдар», - патлумачыў сітуацыю Кастэнка.

Таксама Раман Кастэнка падкрэсліў, што сёння на фронце складаная абстаноўка - акупанты па-ранейшаму атакуюць Бахмут і маюць намер акружыць горад.

Апошнія навіны