BE RU EN

Зяленскі прыбыў у Вялікую Брытанію і сустрэўся з прэм'ер-міністрам Рышы Сунакам

  • 8.02.2023, 14:28

Запланаваная таксама сустрэча з каралём Чарльзам III.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 8 лютага прыбыў у Вялікую Брытанію з афіцыйным візітам.

Самалёт Каралеўскіх Вайскова-паветраных сіл з прэзідэнтам Украіны прызямліўся ў брытанскім аэрапорце Станстэдзе, паведамляе BBC.

Sky News паведамляе, што Зяленскі адправіцца на Даўнінг-стрыт для перамоваў з прэм'ер-міністрам Рышы Сунаком, а затым выступіць у парламенце а 13:00 (паводле ўкраінскага часу а 16:00).

Таксама Букінгемскі палац пацвердзіў, што кароль Чарльз III правядзе аўдыенцыю з Зяленскім у каралеўскай рэзідэнцыі сёння ўдзень.

Абноўлена

Уладзімір Зяленскі ўжо сустрэўся з прэм'ерам Рышы Сунакам у аэрапорце.

Прэзідэнт Украіны ў Брытаніі таксама плануе сустрэцца з міністрам абароны Бэнам Уолесам і ўкраінскімі вайскоўцамі. У яго таксама запланаваная сустрэча з брытанскім каралём Чарльзам ІІІ.

Апошнія навіны