BE RU EN

У Гарадзенскім раёне мужчына скраў у царкве званы

  • 8.02.2023, 12:26

Але прадаваць іх не збіраўся.

У 29-гадовага жыхара мястэчка Сапоцкін не склаліся стасункі з новым пробашчам мясцовага храма. Мужчына з самага дзяцінства прыходзіў у царкву і дапамагаў у гаспадарчых пытаннях. І ўсё было добра, пакуль туды не прыйшоў іншы святар. Менавіта гэты факт і прывёў да крадзяжу.

Падрабязнасці інцыдэнту расказала гарадзенская міліцыя.

Мужчына ведаў, што ў царкве ёсць партатыўныя званы, а вось новы пробашч не ведаў. Іх раней набылі на ахвяраванні вернікаў і даставалі толькі на час святаў. Менавіта людзі заўважылі знікненне званоў і на пачатку 2023 года паведамілі ў міліцыю.

Высветлілася, што памочнік храма на зло новаму пробашчу перанёс іх да сябе ў хлеў. Дарэчы, адзін са званоў выраблены з бронзы і важыць амаль восем кілаграмаў, а агульная шкода склала 1 000 рублёў.

Мужчына не змог растлумачыць, што хацеў зрабіць з царкоўнымі атрыбутамі, аднак прадаваць іх дакладна не збіраўся.

Апошнія навіны