BE RU EN

«Ты не проста стаіш і наліваеш «чаркі», трэба яшчэ і псіхолагам мусіш быць»

  • 8.02.2023, 10:57

Беларус расказаў пра жыццё за барнай стойкай.

Антону Бычкову 24 гады. Ён – бармэн у адной з установаў Баранавічаў. Пра плюсы і мінусы прафесіі, стэрэатыпы, а таксама пра што звычайна просяць знаёмыя, даведаўшыся, што ён бармэн, Антон распавёў Intex-press.

Антон Бычкоў працуе бармэнам пяць гадоў. Пачынаў афіцыянтам, а праз паўгода яму дазволілі стаць за барную стойку.

Маладзён адзначае, што прафесія бармэна яму вельмі падабаецца, хаця цяжкасцяў у ёй нямала:

- Гэта цяжкая праца. Практычна без выходных, пастаянныя недасыпы, на нагах па 12 гадзін на дзень. Ножкі потым баляць.

Тым, хто хоча стаць бармэнам, кажа Антон, трэба разумець, што ў гэтай прафесіі нямала «бруднай» працы: неабходна шараваць барную стойку, інструменты, куфлі, выносіць смецце, размаўляць з нецвярозымі людзьмі. І пры гэтым быць гатовым да таго, што ў гэтай сферы трэба ўмець выслухоўваць людзей, ведаць гісторыю напояў, прыдумляць новыя кактэйлі і пастаянна развівацца.

Апошнія навіны