BE RU EN

Лукашысты затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка за каментары ў Інтэрнеце

  • 8.02.2023, 9:14

Бізнэсоўца абвінавачваюць у «распальванні варожасці да расейцаў».

У Беларусі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Леанюка. Падставай для затрымання сталі каментарыі ў Інтэрнеце.

Сяргею Леанюку 51 год. Ён ІП з 2012 года і займаецца дробным гандлем, да гэтага паспеў папрацаваць спецыялістам у маркетынгу ў прыватных фірмах і ў Беларусбанку.

У відэа сілавікоў прадпрымальнік кажа, што нібыта пакідаў каментары ў тэлеграме. Дэманструецца таксама іх меркаваны змест - нават калі мужчына сапраўды іх напісаў, каментары звязаныя з асуджэннем расейскай агрэсіі ва Украіне, хоць некаторыя цяжка назваць прыстойнымі.

Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць мужчыны распачатая крымінальная справа паводле артыкула 130 за «распальванне варожасці да расейцаў». Паводле гэтага артыкула можа пагражаць да пяці гадоў калоніі.

Апошнія навіны