BE RU EN

У свеце за апошнія два дні было зафіксавана больш за 265 землятрусаў

  • 7.02.2023, 21:04

Найбольш актыўныя землятрусы былі зафіксаваныя ў Турцыі.

Навукоўцы за апошнія дні зафіксавалі сотні землятрусаў ва Усходняй і Цэнтральнай Турцыі, а таксама ля ўзбярэжжа Сірыі і Інданезіі.

Пра гэта паведамляе Еўрапейскі міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр (EMSC).

З іх звестак, найбольш актыўныя землятрусы былі зафіксаваныя ў Турцыі. Там амплітуда ваганняў склала 7,8 бала паводле шкалы Рыхтэра. А вось на выспе Ява ваганні былі 5,5 бала, у Мікранезіі - 5,4 бала.

Усяго за апошнія два дні ва ўсім свеце было зафіксавана 265 землятрусаў магнітудай больш за 4 балы.

Найменш магутныя землятрусы за апошнія 48 гадзін былі:

Канарскія выспы - 1,7 паводле шкалы Рыхтэра;

Пірэнеі - 1,5 паводле шкалы Рыхтэра;

Альпы - 0,7 паводле шкалы Рыхтэра.

Апошнія навіны