BE RU EN

Літва перадала Украіне дзясяткі зенітных установак L-70 з боепрыпасамі

  • 7.02.2023, 19:50

Украінскія інструктары ў Літве бяруць удзел у трэнінгах для кіравання гэтымі гарматамі.

Украіна атрымала ад Літвы дзясяткі зенітных гарматаў L-70 з боепрыпасамі, паведамляе Мінабароны Літвы ў a target="_blank" href=https://www.facebook.com/watch/?v=552834006787889>Facebook.

«Скрайняя літоўская ваенная падтрымка Украіны – дзясяткі зенітных машынаў L-70 з боепрыпасамі. Апошнія два тыдні ўкраінскія інструктары ў Літве бяруць удзел у трэнінгах для кіравання гэтымі гарматамі. Яны падрыхтуюць яшчэ больш украінскіх аператараў, калі вернуцца ў краіну», – гаворыцца ў паведамленні.

У міністэрстве падкрэслілі, што Літва плануе навучыць блізу 1600 украінскіх вайскоўцаў сёлета.

«Літва прадоўжыць падтрымліваць Украіну і ўсімі магчымымі сродкамі столькі, колькі неабходна», – дадалі ва ўстанове.

Апошнія навіны