BE RU EN

Палітвязня Дзяніса Івашына шпіталізавалі

  • 7.02.2023, 19:44

Журналіст трапіў у шпіталь пасля этапавання ў калонію.

Журналіст Дзяніс Івашын трапіў у шпіталь пасля этапавання ў калонію, паведамляе тэлеграм-канал «Дзяніс Івашын».

Пасля прыбыцця ў калонію ў Івашына была тэмпература 39, таму замест каранціну яго адправілі ў шпіталь. Як паведамляе канал, Івашыну было так дрэнна, што ён не мог пісаць.

Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у здрадзе дзяржаве. Ён супрацоўнічаў з выданнем "Новы час" і з'яўляўся ўдзельнікам украінскай ініцыятывы "Інфармнапалм", вядомы сваімі расследаваннямі. Ягоным апошнім матэрыялам для “Новага часу” быў артыкул пра экс-супрацоўнікаў украінскага “Беркута”, якія ўцяклі з краіны, уладкаваліся на службу ў беларускія сілавыя структуры і ўдзельнічалі ў разгонах пратэстаў. 17 студзеня яго этапавалі з Гародні ў магілёўскую калонію.

Апошнія навіны