BE RU EN

Землятрус у Турцыі выклікаў разлом 150 км і ссунуў краіну на тры метры

  • 7.02.2023, 19:34

Прыродная катастрофа прывяла да гібелі тысячаў людзей.

Землятрус на паўднёвым усходзе Турцыі прывёў да геалагічнага зруху Аравійскай пліты, заявіў прэзідэнт Нацыянальнага інстытута геафізікі і вулканалогіі Італіі Карла Дальёнэ газеце Corriere della Sera.

Італьянскі навуковец сказаў, што гэтая старажытная платформа ссунулася прыкладна на тры метры на паўночны ўсход і паўднёвы захад у адносінах да Анаталійскай пліты.

Прасцей кажучы, Турцыя ссунулася на паўднёвы захад. Агульная велічыня разлому – блізу 150 км.

Нагадаем, што землятрус на паўднёвым усходзе Турцыі адбыўся 6 лютага, ягоная магнітуда – 7,7 бала. Пасля былі дзясяткі аўтатэршокаў. Падземныя штуршкі прывялі да шматлікіх ахвяраў і ў Сірыі, лік ідзе на тысячы загінулых. Апошні раз такі магутны землятрус быў у Турцыі амаль сто гадоў таму, у 1939 годзе.

Апошнія навіны